Сучасны свет патрабуе сучасных рашэнняў! Мы пастаянна ў руху, у рытме, у плыні і ў моманце! Дзеці – частка нашага цудоўнага жыцця, бо ўсё, што мы робім, мы робім для іх. На змену старому заўсёды прыходзіць нешта новае. У свеце дзіцячага харчавання рэвалюцыю зрабілі пюрэ ў мяккай упакоўцы. У гэтага віду ўпакоўкі ёсць свае прыхільнікі і праціўнікі. У гэтым артыкуле мы пазнаёмім вас з 5 прычынамі, якія могуць перавабіць вас на бок паучаў назаўжды!
Прычына №1. Можна з’есці ўсё да апошняй кропелькі!
Фармат мяккай упакоўкі дазваляе выціснуць усё змесціва на 99,9%. Уся доза вітамінаў і мікраэлементаў будзе дастаўлена па прызначэнні. Дзякуючы зручнаму фармату ўпакоўкі пюрэ не назапашваецца на сценках і ў кутках!
Прычына №2. Не патрэбна лыжка!
Перакусіць пюрэ можна ў любы момант! Не трэба насіць сталовыя прыборы на прагулку або ў паездку, бо брудную лыжку потым трэба кудысьці падзець! Зручны клапан дазваляе з задавальненнем частавацца фруктовым пюрэ нават падчас хады.
Прычына №3. Не разаб’ецца!
Пюрэ ў мяккай упакоўцы прыйшло на змену шкляным слоічкам. Выпадкова ўпусцілі заплечнік на асфальт і баіцеся ўбачыць яго змесціва пад фруктовым соусам? З паучам такога дакладна не здарыцца! Упакоўку з пюрэ можна смела даверыць дзіцяці! Вам дакладна не давядзецца збіраць аскепкі і мыць падлогу!
Прычына №4. Магчымасць узяць з сабой!
Фруктовае пюрэ ў мяккай упакоўцы – выдатны перакус для ўсёй сям’і! Фан-база пюрэ не абмяжоўваецца дзецьмі, дарослыя таксама з вялікім задавальненнем ласуюцца гэтай смачнасцю!
Прычына №5. Вечкі!
Вечка ад пауча – цудоўны элемент, які можа спатрэбіцца ў творчасці, навучанні, гульнях! Іх можна лічыць! Іх можна размалёўваць! З іх можна будаваць! Яны спатрэбяцца ў вырабах і творчых заданнях! Іх можна збіраць! Дзеці прыдумаюць 1000 і 1 спосаб выкарыстання вечкаў ад дзіцячага пюрэ. Крэатыўнасць – важны «мяккі» навык!
Мы назвалі вам 5 прычын купіць дзіцячае пюрэ ў мяккай упакоўцы ад Mimimi! Нашы героі з нецярпеннем чакаюць вас на паліцах магазінаў! Хутчэй забірайце іх у сваю сям’ю!




