Лета – пара незабыўных прыгод, якія надоўга застануцца ў памяці ўсёй сям’і! Уявіце, як халоднымі зімовымі вечарамі вы будзеце сядзець у гасцінай з гарачай гарбатай і ўспамінаць цёплыя летнія дні.

Каманда Mimimi ведае, як зрабіць ваша лета яшчэ ярчэйшым і смачнейшым! Прыйшоў час паспрабаваць новае дзіцячае пюрэ ў мяккай упакоўцы. Прапануем вам 5 ідэй, як правесці летні дзень з дзецьмі так, каб ён назаўсёды застаўся ў вашых сэрцах!

Ідэя №1 Піраты Карыбскага мора на беларускі лад

На вуліцы сонечнае надвор’е, а горад паступова ператвараецца ў распаленую патэльню? Трэба тэрмінова асвяжыцца! Адпраўляйцеся да бліжэйшага вадаёма і арэндуйце сямейны катамаран або лодку. Свістайце ўсіх наверх і наперад, насустрач прыгодам! Не забудзьцеся пра SPF-крэм, пітную ваду і пюрэ ў мяккай упакоўцы «Фруктовы салат»!

Ідэя №2 Творчы пікнік

Побач з домам шуміць цяністы парк або раскінулася маляўнічая набярэжная? Выдатная нагода зладзіць пікнік на свежым паветры. А каб ён стаў яшчэ цікавейшым, вазьміце з сабой паперу, фарбы або каляровыя алоўкі. Уладкуйце міні-майстар-клас па маляванні, а затым стварыце сваю сямейную галерэю. На пікнік можна прыхапіць сэндвічы, любімыя прысмакі і фруктова-ягадны кактэйль.

Ідэя №3 «Гэта захапляльны быў атракцыён…»

А чаму быў? Ёсць! Паркі атракцыёнаў і забаў – любімае месца дзяцей і іх бацькоў. Але што, калі зладзіць квэст з рознымі заданнямі і загадкамі, а ў якасці прыза ўручаць запаветны білет на каруселі! Мультызадавальненне разам з фруктовым пюрэ «Мультыфрукт» у мяккай упакоўцы!

Ідэя №4 У родныя пенаты

А як даўно вы былі ў вёсцы або на дачы? Сумна, падумаеце вы… Але гэта толькі на першы погляд. Дзе яшчэ, як не ў вёсцы, пазнаёміць дзіця з хатнімі жывёламі ў натуральным асяроддзі, сабраць букет палявых кветак і паскакаць на стозе скошанага сена? Адчуваеце гэтую атмасферу? А здаволіць голад дапаможа перакус для ўсёй сям’і! Пюрэ «Яблык-карыца» – нешта вельмі блізкае…

Ідэя №5 Зоркі ў лужынах!

Выдаўся дажджлівы дзень, а на вуліцах з’явіліся люстранныя лужыны? Час выкарыстаць іх як козыр і падарыць дзіцяці шчаслівыя ўспаміны з дзяцінства! Надзеньце вобраз «Не шкада», узброіцеся гумовымі боцікамі і адпраўляйцеся бегаць і скакаць па лужынах! Няма нічога лепшага за бесклапотнае дзяцінства разам з бацькамі! Захапіце камеру і зафіксуйце гэтыя каштоўныя моманты. Ну а сагрэцца вам дапаможа пюрэ з яблыкаў і банана з печывам ад самага mimimiшнага брэнда!

Дзяцінства – самая шчаслівая пара нашага жыцця! Бо менавіта там усё стракаціць фарбамі, пахне булачкамі з карыцай, а матылькі кружацца ў вальсе над кветкавым полем! Даваць дзецям усё самае лепшае – наша агульнае жаданне!