• “Ён есць толькі макароны, рыс і хлеб”.
  • “Любую каляровую ежу адразу адсоўвае”.
  • «Калі на талерцы з’явіўся новы прадукт, дзіця ўвогуле адмаўляецца ёсць».

З такімі сітуацыямі сутыкаюцца многія бацькі. Часам здаецца, што дзіця свядома выбірае толькі самыя простыя прадукты і катэгарычна не жадае нічога новага. Насамрэч за выбіральнасцю ў харчаванні можа стаяць суцэль натуральны этап развіцця.

Давайце разбяромся, чаму дзеці цягнуцца да звыклай «белай» ежы і як паступова пашыраць іх рацыён без угавораў, ціску і штодзённых канфліктаў за сталом.

Чаму менавіта “белая” ежа здаецца дзіцяці бяспечнай

Макароны, рыс, бульбяное пюрэ, хлеб, некаторыя кашы – прадукты светлага колеру часта аказваюцца сярод фаварытаў маленькіх прывярэд. Але справа не абавязкова менавіта ў колеры.

Для дзіцяці ежа – гэта не толькі густ. Ён адначасова ацэньвае пах, колер, форму, тэмпературу, кансістэнцыю і нават тое, як прадукт выглядае на талерцы.

Знаёмая ежа прадказальная. Дзіця ведае, які ў яе густ і тэкстура, разумее, чаго чакаць пасля першага кавалачка. Новы прадукт, наадварот, можа выклікаць насцярожанасць.

Таму адмова ад яркай ці незнаёмай ежы не заўсёды азначае: “Мне гэта нясмачна”. Часам дзіця нібы кажа: “Я не ведаю, што гэта такое, таму не хачу спрабаваць”.

Харчовая неафобія: калі новае выклікае насцярожанасць

Адмова ад незнаёмай ежы можа быць звязаны з харчовай неафобіяй – нежаданнем спрабаваць новыя прадукты.

Асабліва прыкметнай яна можа станавіцца ў перыяд, калі дзіця пачынае актыўна выяўляць самастойнасць. Маляня вучыцца прымаць рашэнні і выяўляе, што можа сам сказаць «не».

У выніку бацькі могуць сутыкнуцца з сітуацыяй, калі ўчора дзіця з задавальненнем ела гародніну, а сёння адмаўляецца нават глядзець на яе.

Гэта не абавязкова азначае, што прадукт раптоўна стаў нясмачным. Харчовыя перавагі ў дзяцей могуць мяняцца, а знаёмства з новым прадуктам часам патрабуе некалькіх паўторных прапаноў.

Чаму прымус за сталом звычайна не дапамагае

Калі дзіця адмаўляецца ад ежы, натуральнае жаданне бацькоў — угаварыць яго хаця б паспрабаваць.

  • «З’еш яшчэ адну лыжку».
  • «Паспрабуй, табе абавязкова спадабаецца».
  • «Пакуль не з’ясі, з-за стала не выйдзеш».

Але чым мацней дарослы настойвае, тым больш звычайны прыём ежы можа ператварацца ў супрацьстаянне.

Нашмат карысней захоўваць спакойную атмасферу і даваць дзіцяці магчымасць паступова знаёміцца з новымі прадуктамі. Не абавязкова дамагацца, каб малы адразу з’еў усю порцыю. Часам першы крок — проста паглядзець на прадукт, дакрануцца да яго, панюхаць або паспрабаваць маленькі кавалачак

Як паступова пашыраць «бяспечны» рацыён

Пачынайце са знаёмага

Калі дзіця прымае толькі пэўныя прадукты, не варта адразу прапаноўваць яму цалкам незнаёмую страву.

Нашмат прасцей выкарыстоўваць ужо знаёмую аснову і паступова дадаваць новыя смакавыя адценні.

Напрыклад, дзіця любіць кашы — можна прапанаваць знаёмую злакавую аснову з фруктовымі кампанентамі. Так знаёмства з новым адбываецца не праз цалкам невядомую страву, а праз звыклы прадукт, у якім з’явіўся дадатковы смак.

У лінейцы Mimimi ёсць малочныя кашы з садавіной у мяккай упакоўцы: аўсяная з яблычным, бананавым і ананасавым пюрэ, грачана-рысавая з садавіной і каша з пяці злакаў з садавінай. Такі фармат спалучае знаёмую злакавую аснову і фруктовыя смакавыя адценні, дапамагаючы разнастаіць рацыён дзіцяці.

Змяняйце нешта адно

Калі дзіця асцярожна ставіцца да ежы, не варта адразу змяняць колер, пах, тэкстуру і смак стравы.

Напрыклад, калі малыш прывык да пяшчотнай кашы, спачатку можна пазнаёміць яго з новым фруктовым смакам, а не прапаноўваць адразу зусім іншую кансістэнцыю.

Паступовасць дапамагае дзіцяці спакойна прывыкаць да змен і не ствараць адчування, што звыклая ежа раптам знікла.

Не ператварайце знаёмства з ежай у выпрабаванне

Дзіця не абавязана адразу палюбіць новы прадукт.

Сёння яно можа толькі паспрабаваць. Праз некалькі дзён — з’есці адну лыжку. А праз некаторы час — самастойна папрасіць яшчэ.

Важна даць малышу магчымасць знаёміцца з новай ежай у сваім тэмпе.

Выкарыстоўвайце розныя формы аднаго прадукту

Часам дзіця адмаўляецца не ад самога прадукту, а ад канкрэтнага спосабу яго падачы.

Напрыклад, свежы фрукт можа не спадабацца з-за цвёрдай тэкстуры, а фруктовае пюрэ будзе больш камфортным для дзіцяці.

Фруктовыя паучы Mimimi могуць стаць адным з варыянтаў знаёмства з фруктовымі смакамі ў пяшчотнай аднастайнай тэкстуры. Гэта асабліва зручна на этапе, калі дзіця паступова пашырае свой харчовы вопыт.

Пры гэтым не варта ўспрымаць паучы як замену ўсім іншым формам садавіны. Іх можна выкарыстоўваць як адзін з варыянтаў у разнастайным рацыёне.

А што рабіць з любоўю да салодкага?

Часам дзіця, якое насцярожана ставіцца да гародніны, садавіны і новых страў, з задавальненнем прымае салодкія смакавыя адценні. Гэта нядзіўна: салодкі смак звычайна ўспрымаецца дзецьмі лягчэй.

Але цалкам забараняць любыя салодкія прадукты таксама не абавязкова. Нашмат важней фарміраваць спакойнае стаўленне да ласункаў і ўлічваць узрост дзіцяці, склад прадукту і яго колькасць.

Для дзяцей старэйшага ўзросту ў асартыменце Mimimi ёсць дзіцячы мармелад з сокам — невялікі варыянт ласунку, які можна ўключаць у рацыён у адпаведнасці з рэкамендацыямі па ўзросце і харчаванні дзіцяці.

Галоўнае — каб мармелад і іншыя салодкія прадукты не выцяснялі паўнавартасныя прыёмы ежы і не станавіліся ўзнагародай за тое, што дзіця з’ела «правільную» ежу.

Не забывайце пра напоі

Смакавы вопыт дзіцяці фарміруецца не толькі дзякуючы цвёрдай ежы. Паступова малыш знаёміцца з рознымі смакамі і напоямі.

У лінейцы Mimimi прадстаўлены дзіцячыя нектары, якія таксама могуць стаць часткай разнастайнага рацыёну дзіцяці з улікам яго ўзросту і рэкамендацый па ўжыванні.

Пры гэтым асноўным напоем для дзіцяці застаецца вада, а салодкія напоі не павінны замяняць яе.

Чаго дакладна не варта рабіць?

Калі дзіця есць вельмі абмежаваны набор прадуктаў, бацькам бывае складана захоўваць спакой. Але некаторыя звыклыя стратэгіі могуць толькі ўзмацніць негатыўнае стаўленне да ежы.

Не варта:

  • прымушаць дзіця даядаць;
  • хаваць нелюбімыя прадукты ў ежы без яго ведама;
  • выкарыстоўваць салодкае як узнагароду за гародніну або кашу;
  • сароміць дзіця за адмову ад ежы;
  • параўноўваць яго з іншымі дзецьмі;
  • гатаваць некалькі цалкам розных страў толькі таму, што дзіця адмовілася ад першай;
  • ператвараць кожны прыём ежы ў праверку таго, «што яно сёння з’есць».

Задача бацькоў — прапаноўваць разнастайную ежу і ствараць спакойныя ўмовы для прыёму ежы. Задача дзіцяці — паступова вучыцца выбіраць і прымаць новыя прадукты.

Не прымушаць спрабаваць новае, а ствараць умовы, у якіх новае паступова становіцца знаёмым.

З любоўю, ваш мімімішны брэнд!