Команда Mimimi
Коала Мілуна
Мілая дзяўчынка. Добрая і пяшчотная. З усімі сябруе, усіх мірыць. Паслухмяная і працавітая. Любіць гародніну, бо ў ёй шмат вітамінаў і карысных рэчываў.

Тыгр Мірр
Хлопчык, драпежнік і вядомы аматар мяса, але такі прыязны.
Пры сустрэчы ўсе яго баяцца, але варта даведацца яго бліжэй — і страх адразу знікае.

Жыраф Міраж
Самы вялікі весялун у кампаніі, на любое слова ў яго знойдзецца жартачка. Выдатна ўмее падымаць настрой.
Напэўна, ён такі вясёлы, таму што знаходзіцца бліжэй за ўсіх да сонейка. Вялікі ва ўсіх сэнсах аматар пюрэшак.

Лянівец Міга
Крыху лянівы, але разумны аматар здаровай ежы. Лазіць на дрэвы па садавіну лянота, звычайнае фруктовае пюрэ заканчваецца занадта хутка, і за ім даводзіцца хадзіць двойчы, а вось пюрэ ў вялікай упакоўцы — тое, што трэба! Спазнаў дзэн і гатовы дзяліцца ім з іншымі.

Лемур Мізі
Вялікі аматар абдымацца. Шустры і спрытны: вось ён побач, а праз секунду ўжо на дрэве. Вельмі любіць ласавацца салодкім нектарам, напэўна, таму ў яго так шмат сіл і энергіі.


Малпачка Мінкі
Галоўная непаседа і ласуначка мімімішнай каманды. Хуткая, спрытная і вельмі прыязная. Вельмі любіць мармелад з вітамінамі — за смак і зарад бадзёрасці. Ведае: каб быць у выдатнай форме, трэба правільна падсілкоўвацца і абавязкова дзяліцца смачнасцямі з сябрамі!